ДАТА 9-ГА МАЯ Ў ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСАЎ. ДЫСКУСІЯ

Апошнім часам усе часцей гучыць меркаванне, ці не варта адмовіцца ад святкавання Дня Перамогі 9-га мая і пачаць адзначаць 8 мая Дзень памяці ахвяр Другой Сусветнай… Аднак, на наш погляд, такая ідэя патрабуе абмеркавання, глыбокага асэнсавання, беражлівага падыходу да пачуццяў розных груп беларусаў, асабліва сталых грамадзян, для якіх святкаванне 9-га мая – важная частка жыцця, цесна звязаная з сямейнай памяццю.

Прапануем распачаць размовы на гэтую тэму.

Разам з экспертамі абмеркуем:

  • 8 і 9 мая 1945 г. Як гэта было? Якім чынам святкаваўся Дзень Перамогі ў СССР? Успомніць ці даведацца больш…
  • Як савецкая ўлада выкарыстоўвала гэты дзень у мэтах прапаганды?
  • Ці змяніўся для нас сэнс гэтага дня праз прызму новай вайны, якую развязала Расея супраць Украіны?
  • Як цягам часу адбывалася эвалюцыя (або дэградацыя) гэтага дня ад дня радасці, смутку і ўшанавання памяці загінулых да свята «пабедабесія» і пампезнай дэманстрацыі трактароў і унітазаў разам з вайсковай тэхнікай на парадах.

Уваход вольны, запрашаем усех, каму цікава.

Арганізатары:

  • Цэнтр даследванняў генацыду і супраціву жыхароў Літвы
  • Публічная установа “Формула чалавечнасці”
  • Беларускі інстытут публічнай гісторыі

📆 Дата: 8 мая

⏱ Час: 15:00 – 17:00

🏛 Месца: Tuskulėnai Memorial, Žirmūnų g., 1F, Vilnius

Leave a Comment

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Scroll to Top