It seems we can’t find what you’re looking for. Perhaps searching can help.
Пабудова беларускага грамадства на падставе правоў чалавека
Мы ўпэўнены, што свабоднае і паспяховае грамадства магчыма толькі ў тым выпадку, калі кожны яго ўдзельнік разумее сэнс словаў «правы чалавека», шануе іх, карыстаецца імі і дапамагае карыстацца імі тым, хто побач, гатовы адстойваць іх і спрыяць развіццю інстытутаў правоў чалавека.
“Формула чалавечнасці” салідарызуецца з праваабаронцамі Беларусі, далучылася да Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі і кіруецца ў сваей дзейнасці Падыходам, заснаваным на правах чалавека. Каманда паслядоўна працуе над падвышэннем сваей адукаванасці і свядомасці ў галіне правоў чалавека.
Савецкая дзяржава і 30 гадоў дыктатуры зрабілі шмат, каб абясцэніць сэнс паняцця правоў чалавека ў беларускім грамадстве. Праз гэта недавер да беларускіх праваахоўных інстытутаў часта пераносіцца на міжнародныя праваабарончыя структуры. Распаўсюджваецца погляд, што ў дэмакратычных краінах правы чалавека таксама парушаюцца, а іх дэклараванне – толькі словы. Так, канешне, парушаюцца. Ва ўсіх краінах. Бо ва ўсіх краінах жывуць звычайныя людзі са сваімі поглядамі, каштоўнасцямі, жаданнямі, адукацыяй, выхаваннем і досвіедам
Розныя людзі, і гэта цудоўна!
Але менавіта таму, што мы такія розныя, мы мусім ведаць, што кожны з нас нараджаецца з роўнымі правамі і годнасцю, і нам вельмі патрэбна, каб хтосьці дапамагаў нам бараніць свае правы і сваю годнасць. Галоўнае слова тут: “дапамагаў”, а не рабіў гэта за нас.
Правы чалавека – гэта няспынны шлях, няспыннае барацьба. Людзі ўпершыню рухаюцца па гэтай дарозе і не заўсёды маюць бездакорныя рашэнні. Але мы разам можам дасягаць большай справядлівасці, асабліва калі будзем мяняць утульную абыякавасць на адказнасць і актыўнасць.
Праз меркаванні бяспекі для нашых мэтавых груп мы не можам адкрыта публікаваць звесткі пра ўсе нашы праекты і актыўнасці.
Аднак, на нашым сайце ў адпаведных раздзелах можна знайсці матэрыялы па тэме правоў чалавека, а таксама карысныя спасылкі на рэсурсы калег з праваабарончага сектару.
