Пераадоленне савецкай мінуўшчыны і развіццё культуры памяці

Часам, каб зрабіць крок наперад, трэба спачатку спыніцца, азірнуцца і адысці на некалькі крокаў назад. Каб прааналізаваць і зразумець, што перашкаджае паспяховаму руху. Чаму адны і тыя ж памылкі мы робім зноў і зноў? Чаму памылка, зробленая ў 1994-м, праз 30 гадоў прывяла нас да крывавых наступстваў?

Савецкая прапаганда не выпадкова будавала свае наратывы па гісторыі Другой сусветнай вайны і злачынствах нацыянал-сацыялізму. Дзяржава падзяліла людзей на герояў і здраднікаў. Дзяржава паспяхова выкарыстоўвала чужыя злачынствы, каб хаваць за імі свае.
Мы не зрабілі аналіз і не далі адэкватнай ацэнкі савецкаму перыяду, ролі савецкай ідэалогіі, адукацыі і выхавання. Як вынік – грамадства дазволіла захапіць уладу новай дыктытуры, грамадства не пачула галасоў тых, хто гучна сігналізаваў пра небяспеку. Праз свае памылкі грамадства нясе вялікія страты.

Такія памылкі трэба абавязкова выпраўляць. Людзі павінны ведаць і разумець, чаму небяспечна давяраць прапагандзе, чаму небяспечна не браць на сябе грамадзянскую адказнасць, чаму небяспечна адмаўляцца ад грамадзянскага кантролю ўлады. Акрамя гэтага вельмі важна выкрываць злачынствы мінулага, нават праз дзесяцігоддзі, нават праз стагоддзі. Злачынствы павінны быць названыя злачынствамі.

І сеняшнія злачынцы павінны ведаць, што, нягледзячы ні на што, іх чакае суд і ганьба.

Праведзена дыскусія «9 траўня ў жыцці беларусаў»

Пераадоленне савецкай мінуўшчыны і развіццё культуры памяці

На ёй абмяркоўваліся прычыны адрознянняў падыходаў да адзначэння сканчэння Другой сусветнай вайны ў краінах Еўропы і СССР (а цяпер і ў Беларусі), а таксама гаворка ішла пра маніпуляцыі ўлады пачуццямі сваіх грамадзян, для якіх гэта дата мае важнае значэнне.

Выстава «Кабыляцкая гара. Месца памяці і смутку»

Пераадоленне савецкай мінуўшчыны і развіццё культуры памяці

Выстава прысвечана месцу масавых растрэлаў у Аршанскім раёне ў перыяд сталінскіх рэпрэсіяў. Адкрыццё адбылося ў Дзень волі 25.03.2024 г., экспанаванне доўжылася да 17.05.2024 г. у мемарыяльным комплексе парка Тускуленай у Вільні.

ДАТА 9-ГА МАЯ Ў ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСАЎ. ДЫСКУСІЯ

Пераадоленне савецкай мінуўшчыны і развіццё культуры памяці

Апошнім часам усе часцей гучыць меркаванне, ці не варта адмовіцца ад святкавання Дня Перамогі 9-га мая і пачаць адзначаць 8 мая Дзень памяці ахвяр Другой Сусветнай… Аднак, на наш погляд, такая ідэя патрабуе абмеркавання, глыбокага асэнсавання, беражлівага падыходу да пачуццяў розных груп беларусаў, асабліва сталых грамадзян, для якіх святкаванне 9-га мая – важная частка жыцця,

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

Пераадоленне савецкай мінуўшчыны і развіццё культуры памяці

25 марта – лично для меня – праздник и день печали одновременно. Праздник, потому что Беларусь в лице БНР попыталась возродиться как независимое государство. Печаль, потому что, в 1918 году мы не смогли использовать уникальный исторический шанс на полноценное развитие независимого национального государства с самобытной историей и культурой. Но также шанс вырваться из когтей Российской

Scroll to Top