Садзейнічанне прымірэнню супольнасцяў пасля канфліктаў

Шмат гадоў мы супрацоўнічали з нямецкімі грамадскімі арганізацыямі, у дзейнасці якіх пастаянна гучала рэха траўмаў перыяду нацыянал-сацыялізму і наступстваў падзелу Германіі. Працэсы прымірэння ў гэтай краіне дагэтуль доўжацца ў той ці іншай форме, а крытычны падыход, адкрытасць і настойлівасць у пошуку рашэнняў выклікае захапленне і падштурхоўвае ўжо зараз задумвацца пра тое, які шлях можа чакаць Беларусь.
Азіраючыся на Германію і шмат якія іншыя краіны, перажыўшыя трагічныя падзеі ў сваей гісторыі, мы разумеем, што і Беларусі ў будучыні прыдзецца пераадольваць глыбокія траўматычныя наступствы дыктатуры і ўнутранага канфлікту, масавай міграцыі і вымушанага разрыва паміж людзьмі, краха праваахоўных сістэм і страты даверу дзяржаўным інстытутам.
Мы не ведаем дакладную колькасць зняволеных па палітычных матывах, але разумеем, што яна вымяраецца дзесяткамі тысяч. З некаторымі з іх гадамі адсутнічае сувязь. А калі становіцца вядома пра чарговага вязня, загінуўшага ў зняволенні, мы разгублена задумваемся пра сапраўдны лік ахвяр і сапраўдны маштаб злачынстваў.

У такой сітуацыі само слова “прымірэнне” гучыць правакацыйна. Тым не менш, рана ці позна прыдзецца ўзяць сябе ў рукі і адказваць на выклік. Калі здзейснена столькі зла, “перагарнуць старонку” немагчыма.
Але што тады?

Думаць пра гэта трэба ўжо цяпер. А пакуль мы будзем шукаць свае рашэнні, не лішнім будзе паглядзець на досвед іншых краін, паразважаць самім і пацікавіцца меркаваннямі адзін аднога па абодва бакі мяжы…

Даследванне канфліктнасці ў беларускім грамадстве сярод дэмакратычна настроеных груп «тых, хто з’ехаў» і «тых,  хто застаўся»

Садзейнічанне прымірэнню супольнасцяў пасля канфліктаў

Камандай беларускіх даследчыкаў праведзена 30 глыбінных інтэрв’ю ў Польшчы, Літве і Беларусі. На іх падставе зроблены аналіз, складзена справаздача і створана мультымедыйная прэзентацыя.

Азіраючыся на будучыню

Садзейнічанне прымірэнню супольнасцяў пасля канфліктаў

Праект «Азіраючыся на будучыню» – відэаінтэрв’ю экспертаў пра працэсы прымірэння ў розных краінах пасля цяжкіх канфліктаў і трагічных падзеяў (глядзець: www.youtube.com/@LookingTowardstheFuture). У цяперашні час знята і выкладзена на аднайменны канал пяць інтэрв’ю з эксператмі з Літвы, Германіі і Беларусі/Чехіі.

Scroll to Top